Як і чакалася, прылада атрымала ўдаратрывалы корпус з металічнай рамкай па краях, здольны вытрымліваць падзенні з вышыні да 1,5 метраў. Па сцвярджэнні вытворцы, надзейнасць смартфона адпавядае ваеннаму стандарту MIL-STD-810G. Акрамя таго, апарат мае абарону ад вільгаці і пылу на ўзроўні IP68.

Выгнуты OLED-дысплей, які стаў фірмовай рысай лінейкі S8, быў заменены на звычайны 5,8-цалевы Super AMOLED-экран з разрозненнем Quad HD+ (2960 x 1440 пікселяў) і ахоўным шклом Corning Gorilla Glass.

Унутры смартфона — топавы чып Snapdragon 835 з 4 Гб аператыўнай і 64 Гб убудаванай памяці, акумулятар ёмістасцю 4000 мАг. А таксама дзве добрыя камеры: асноўная на 12 мегапікселяў і франтальная на 8 мегапікселяў.

Кошт ударатрывалага флагмана па перадзамове пачынаецца ад 850 даляраў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?