«Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску прынята да вытворчасці крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці ў сувязі з ухіленнем ад выплаты падаткаў», — паведаміла БелТА прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Крымінальная справа распачата УДФР Камітэта дзяржаўнага кантролю па Мінскай вобласці і гораду Мінску 1 жніўня. У якасці падазраваных прыцягнутыя дзве асобы.

Генадзь Фядыніч, старшыня прафсаюза РЭП.

Генадзь Фядыніч, старшыня прафсаюза РЭП.

Крымінальная справа супраць Генадзя Фядыніча, старшыні прафсаюза, і Ігара Комліка, бухгалтара, распачата 2 жніўня. Іх вінавацяць у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Ігара Комліка утрымліваюць пад вартай.

Фядынічу і Комліку пагражае да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Затрыманні і ператрусы ў офісах незалежных прафсаюзаў адбыліся раніцай 2 жніўня.

Чытайце:

Справа Бяляцкага дубль два? Кіраўнікоў прафсаюза РЭП вінавацяць у нясплаце падаткаў, затрыманы Фядыніч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0