Фота: EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

Фота: EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

Французская паліцыя арыштавала падазраванага ў наездзе на ваенны патруль пад Парыжам. Паведамляецца, што гэта жыхар парыжскага прыгарада Сартрувіль 1980 года нараджэння, паўночнаафрыканскага паходжання.

Падазроны быў затрыманы на аўтастрадзе A16 пасля некалькіх гадзін пагоні і пошукаў з выкарыстаннем геалакацыі.

У ходзе некалькіх спробаў затрымання падазраваны атрымаў раненне, пасля чаго быў дастаўлены ў бальніцу. Паранены таксама супрацоўнік паліцыі.

Паводле мясцовых СМІ, затрыманы быў вядомы паліцыі.

Раніцай 9 жніўня ў парыжскім прыгарадзе Левалуа-Перэ невядомы наехаў аўтамабілем на групу салдат. Шэсць чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Дваіх з цяжкімі раненнямі даставілі ў вайсковы шпіталь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0