Спёка да 35 градусаў чакаецца па поўдні Беларусі 11 жніўня.

Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём пераважна па паўночнай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у некаторых раёнах магчымы моцныя залевы.

Вецер прагназуецца паўднёвы 4-9 м/с, пры навальніцах месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-22 м/с.

Днём абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі. Тэмпература паветра ўначы складзе 15-21 градус вышэй за нуль. Днём - +30-34 градусы цяпла, месцамі па Брэсцкай вобласці - +35, па поўначы краіны - плюс 26-29.

Ноччу і раніцай у Мінску чакаецца навальніца, пры навальніцы месцамі па горадзе моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Удзень у пятніцу максімальная тэмпература паветра дасягне +30 +32.

12 жніўня максімальная тэмпература паветра — +31 +33.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?