ДТЗ здарылася раніцай 9 жніўня ля вёскі Баркоўцы, што ў Капыльскім раёне. Легкавая «Мазда 323» сутыкнулася з КамАЗам. Работнікі МНС з дапамогай адмысловай прылады дасталі з легкавой машыны загінулага кіроўцу. Мужчыну было 27 гадоў.
Кіроўца грузавіка ў бальніцы.
Падрабязнасці ДТЗ высвятляюцца.