Сэрвіс атрымаў назву Watch, і прадастаўляецца ў выглядзе відэаўкладкі ў мабільных, настольных і тэлевізійных дадатках Facebook, у якіх размяшчаюцца каналы (якія тут называюцца «шоу») з жывым ці запісаным эпізадычна кантэнтам, які сабраны ў асобныя тэмы.

Facebook пакуль адкрыў платформу толькі для абмежаванага кола стваральнікаў кантэнту. Сэрвіс тэстуецца некалькімі карыстальнікамі ў ЗША і будзе паступова распаўсюджвацца па ўсім свеце. Facebook сам фінансуе некаторыя шоу і запрашае незалежных аўтараў зарэгістравацца на платформе самастойна. Яны атрымаюць уласную старонку для кантэнту (падобную да старонак для брэндаў), на якой прыхільнікі могуць сачыць за імі і знаходзіць новыя ролікі.

Для гледачоў у Facebook створаны спіс пераваг, які дазваляе сачыць за з'яўленнямі новых відэа. Таксама ёсць такія раздзелы, як «Самае папулярнае», «Што прымушае людзей смяяцца» (гледачы могуць рэагаваць на відэа з дапамогай кнопкі «Смешна»), і «Якія відэа глядзяць сябры».

Ёсць магчымасць каментаваць і рэагаваць на відэа падчас прагляду, а таксама бачыць каментары ад іншых таксама ў рэжыме рэальнага часу.

Можна сказаць, што Facebook збіраецца пацясніць YouTube, у якога ўжо ёсць праграмы для падтрымкі аўтараў кантэнту і манетызацыі відэа з дапамогай рэкламы. Сацыяльная сетка таксама плануе ўкараніць рэкламныя паўзы ў кліпах, каб у канчатковым выніку атрымаць прыбытак ад Watch, і з карыстальніцкай базай два мільярды чалавек па ўсім свеце гэта можа стаць сур'ёзнай канкурэнцыяй платформе Google.

Акрамя таго, Facebook збіраецца самастойна вырабляць шоу для гледачоў ва ўзросце 17-30 гадоў з шматмільённымі бюджэтамі, і новы сэрвіс здаецца ідэальнай платформай для такога роду прадпрыемстваў.

Нарэшце, відэа Facebook могуць транслявацца на Chromecast і Apple TV, што робіць яго яшчэ больш універсальным для тэлегледачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?