Фота, якое зробленае спадарожнікам NASA

Фота, якое зробленае спадарожнікам NASA

Пажары рэдка назіраюцца на востраве, 80% тэрыторыі якога пакрыта лёдам таўшчынёй да трох кіламетраў. Аднак пачынаючы ад 31 ліпеня спадарожнікі фіксуюць узгаранні на паўночным ўсходзе ад горада Сісіміут.

На думку экспертаў, гарыць торф, які высыхае праз глабальнае пацяпленне. Кліматолагі сцвярджаюць, што па ўсёй Грэнландыі цяпер менш наземных водаў, з-за чаго расліннасць лягчэй загараецца.

Мяркуючы па здымках, гараць не імхі і не хмызнякі, а якраз торф. Лінія агню застаецца стабільнай, у адрозненне ад характэрнай для лясных пажараў карціны — гэта яшчэ адзін доказ згарання торфу. Навукоўцы ўпэўненыя, што ўзнікла такая сітуацыя з-за таго, што вечная мерзлата паступова растае. Цяперашнія пажары — самыя маштабныя ў Грэнландыі за 15 гадоў працы інструмента MODIS на спадарожніку Terra, які вядзе назіранні за станам планеты.

Навукоўцы асцерагаюцца, што сажа ад тарфяных пажараў асядзе на ледавіку, што будзе спрыяць яго далейшаму раставанню. Пакуль у іх надзея толькі на абяцаныя метэаролагамі дажджы, якія могуць згасіць пажары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0