Пра трагедыю базе прыёму металалому ў расійскай Чыце паведамілі мясцовыя следчыя органы.

Справа была так: невядомыя здалі ў металалом, папярэдне, тры ракеты.

Адна з іх узарвалася, калі супрацоўнікі пачалі рэзаць метал — абодва загінулі, яшчэ адзін шпіталізаваны.

Момант выбуху трапіў на рэгістратар машыны, якая праязджала непадалёк.

Расійскія СМІ паведамляюць, што на месцы выбуху знойдзены часткі ракеты ад зенітна-ракетнага комплексу С-200 «Ангара».

Як яны маглі трапіць у металалом, не быўшы незаконна вынесенымі з нейкай з вайсковых баз, незразумела.

Зенітны комплекс вялікай дальнасці С-200 прыняты на ўзбраенне ў 1967 годзе. Маса аскепкава-фугаснай баявой часткі ракет, якія выкарыстоўваюцца ў комплексе, — 217 кілаграмаў, з іх уласна выбуховага рэчыва (траціл-гексагенавай сумесі) — 80 кг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0