20 жніўня (13.00 — 17.00; 20.30 — 22.30) ў Мінску на тэрыторыі Верхняга горада адбудзецца Свята ўкраінскай культуры, прысвечанае 26-й гадавіне Незалежнасці Украіны.
Арганізатарамі выступяць пасольства Украіны ў Беларусі, Мінгарвыканкам, Цэнтр нацыянальных культур, беларускае аб’яднаньне ўкраінцаў «Ватра».
Пастаноўшчыкам і вядучым запрошаны ўкраінскі рэжысэр Глеб Кудрашоў.
Як паведамляе пасольства Украіны, у святочным мерапрыемстве прымуць удзел творчыя калектывы ўкраінскіх грамадскіх арганізацый Беларусі, а таксама выканаўцы з Украіны: тытульны калектыў Палтаўскай абласной філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў ансамбль «Чураіўна» і яго вядучыя салісты: народная артыстка Украіны Наталля Хаменка, а таксама Лідзія Крэтава і Аляксандр Дубавы. Непаўторным каларытам народнай і аўтарскай песні парадуе гасцей заслужаная артыстка Украіны Яраслава Рудэнка
Вячэрняя праграма складзена з твораў залатога фонду ўкраінскай эстрады ў выкананні ансамбля «Чураіўна».
Арганізатары свята прапануюць гасцям тэматычную віктарыну, арыгінальныя прызы, нацыянальныя сувеніры і кнігі. Непаўторную атмасферу свята створаць таксама выстава вышыўкі і традыцыйных рамёстваў, кірмаш майстроў народнай творчасці, а таксама стравы ўкраінскай кухні.