Вікторыя Азаранка. Фота eurosport.com

Вікторыя Азаранка. Фота eurosport.com

У адносінах пара была ад мінулага года. Да гэтага беларуска доўгі час сустракалася з рэперам Рэдфу і ўкраінскім тэнісістам Сяргеем Бубкам-малодшым.

У снежні ў Вікторыі і Білі нарадзіўся сын, якога назвалі Леа Аляксандр. Доўгі час маладыя пражылі ў Беларусі. «Яму вельмі падабаецца, хаця спачатку быў культурны шок. Цяпер ён гуляе ў хакей у Беларусі, яму вельмі падабаецца Беларусь. У Амерыцы часта думаюць, што іх краіна адзіная, і нічога больш не існуе. Гэта дапамагло яму вырасці. Да Беларусі ён ніколі ў жыцці не еў суп, цяпер ён просіць маю маму прыгатаваць на абед суп», — расказвала Вікторыя ў маі сёлета.

Цяпер пара распалася і Білі звярнуўся ў суд Беверлі-Хілс з пазовам аб «скраданні» сына. Суд вырашыў, што Леа Аляксандр бліжэйшым часам мусіць быць вернуты ў ЗША.

Цяпер малы знаходзіцца з бацькам, Вікторыя была абмежаваная ў праве спаць са сваім сынам. Але па выніках суда, які адбыўся ў сераду, яна гэтае права сабе вярнула.

Ізраільскія СМІ паведамляюць, што Вікторыя Азаранка наняла мясцовага адваката Зіва Вальнера, каб той абараняў інтарэсы тэнісісткі ў судзе.

Слуханні па пытанні бацькоўскіх правоў пройдуць у верасні.

Паведамляецца таксама, што Вальнер рыхтуе пазоў аб нанясенні Азаранка маральнага ўрона. Спартсменка ў сувязі з гэтымі падзеямі можа прапусціць турнір у амерыканскім Цынцынаці. Сума кампенсацыі можа скласці 10 мільёнаў даляраў.

Вікторыі Азаранка 28 гадоў, яна была першай ракеткай свету, а таксама выйгравала Алімпіяду ў пары з Максімам Мірным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?