Партыя БНФ прыняла рашэнне аб зняцці сваіх кандыдатаў у дэпутаты з выбараў у палату прадстаўнікоў. Гэта адбудзецца 23 верасня, за пяць дзён да выбараў. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні сойма Партыі БНФ, якое прайшло 30 жніўня.

Як паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў пасяджэння Франак Вячорка, сойм прыняў заяву аб тым, што выбары ў Палату прадстаўнікоў, прызначаныя на 28 верасня, ужо цяпер не могуць з'яўляцца свабоднымі і справядлівымі.

"З 320 кандыдатаў, вылучаных ад Партыі БНФ у акруговыя выбарчыя камісіі, было абрана толькі сем чалавек. У гэтых умовах Партыя БНФ прыняла рашэнне аб тым, што ўсе кандыдаты ў дэпутаты поўнасцю выкарыстаюць свае магчымасці для камунікацыі з выбаршчыкамі. Аднак яны не будуць выкарыстоўваць сродкі Цэнтрвыбаркама на выраб друкаванай прадукцыі і за пяць дзён да выбараў здымуцца з перадвыбарнай кампаніі", — паведаміў Ф. Вячорка.

Ад Партыі БНФ для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваны 20 кандыдатаў у дэпутаты з 25 вылучаных партыяй. У ліку тых, хто не прайшоў рэгістрацыю, такія вядомыя палітыкі, як Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч.

Нагадаем,

31 жніўня ў Мінску пройдзе пасяджэнне прэзідыума палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл, на якім АДС павінны выпрацаваць адзіную пазіцыю адносна ўдзелу або няўдзелу ў парламенцкіх выбарах.
Няўдзел кандыдатаў ад Партыі БНФ павялічыць колькасць безальтэрнатыўных акругаў да 20-25-ці. Пасля рэгістрацыі кандыдатаў лічба такіх акругаў ужо склала 12 з 110-ці.

Да зняцця кандыдатаў заклікалі таксама Малады Фронт, Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя БНФ і ініцыятыва "Хартыя-97". Аналагічнае рашэнне прыняла гомельская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў. Улады зусім не ўключылі незалежных прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, вялікую частку кандыдатаў не зарэгістравалі. А галоўнае -

выбары адбываюцца ў атмасферы тэрору і запалохвання. Усіх кандыдатаў і назіральнікаў цягаюць КДБ і падатковыя інспекцыі, дзяржаўныя СМІ і ідэолагі працягваюць кампаніі шальмавання.
У такіх умовах, на думку гамельчукоў, прысутнасць апазіцыйных кандыдатаў у бюлетэнях патрэбная толькі ўладам для стварэння бачнасці дэмакратыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?