DEL GHINGARO / FACEBOOK

DEL GHINGARO / FACEBOOK

Афіцыянт рэстарана на поўначы Італіі папрасіў мясцовага мэра пакінуць установу, бо той прыйшоў на вячэру ў шортах.

Мэр горада Віарэджа Джорджыа Гінгара апісаў гэты выпадак у Facebook. Паводле яго слоў, пра дрэс-код ён не ведаў.

«Паколькі гэта была не афіцыйная вячэра, а сустрэча з блізкімі сябрамі, я вырашыў адзецца паўсядзённа», - напісаў ён.

Рэстаран Club Nautico заявіў, што шкадуе пра інцыдэнт і надаў мэру сваё сяброўства.

Гінгара распавёў, што сядзеў за столікам на тэрасе з сябрамі, калі да яго падышоў афіцыянт.

«Выглядаючы збянтэжана, ён сказаў, што, паколькі на мне няма штаноў, я не магу ў іх застацца», — напісаў мэр.

Паводле яго слоў, ён у рэшце рэшт павячэраў з сябрамі ў іншым месцы, але інцыдэнт яго засмуціў. Ён прызнаў, што адчуў сябе «крыху прыніжаным».

Прадстаўнік рэстарана заявіў, што папярэджанні пра дрэс-код былі каля ўваходу ў рэстаран і на сходах.

Выданне Corriere della Sera паведамляе, што менеджар выступіў у абарону правілаў, паводле якіх у рэстаране пасля 7 вечара варта быць у штанах.

«Мне крыўдна за гэты выпадак, але, спадзяюся, мы зможам вырашыць гэты інцыдэнт з мэрам, якому я збіраюся падарыць картку пастаяннага члена», - сказаў Муцыа Скач'яці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?