Ангела Меркель у рыбакоў Ругена падчас першай сваёй выбарчай кампаніі ў Бундэстаг у лістападзе 1990 г., Getty

Ангела Меркель у рыбакоў Ругена падчас першай сваёй выбарчай кампаніі ў Бундэстаг у лістападзе 1990 г., Getty

Тыя выбары Ангела Меркель, што прадстаўляла ХДС, выйграла ў акрузе Штральзунд — Пярэдняя Памеранія — Руген з вынікам 48,5% і атрымала мандат дэпутата Бундэстага, а неўзабаве стала федэральным міністрам па справах моладзі і жанчын. У 2000 г. яна ўзначаліла ХДС (Гельмут Коль, абвінавачаны ў карупцыйным скандале, сышоў), а ў 2005 г. выйграла выбары ў Герхарда Шродара і 12 год нязменна з'яўляецца канцлерам Нямеччыны. Новыя выбары пройдуць 24 верасня 2017 года.

Лідарам перадвыбарнай гонкі застаецца блок ХДС/ХСС, які і ўзначальвае Меркель, з рэйтынгам 39%. Рэйтынг Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ), якую ўзначальвае Марцін Шульц павялічыўся на адзін працэнтны пункт да 24%.

Калі б выбары канцлера ФРГ праводзіліся наўпрост, за Ангелу Меркель прагаласавалі б 52% выбаршчыкаў (мінус 5 працэнтных пунктаў). За Шульца — 30% рэспандэнтаў (+ 2%). Яшчэ 14 працэнтаў апытаных не сталі б галасаваць ні за Меркель, ні за Шульца, піша Dw.de.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0