Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вельмі ўдзячны прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну за яго рашэнне скараціць колькасць супрацоўнікаў амерыканскай дыпмісіі ў Расіі, бо гэта дапаможа скараціць выдаткі на выплату заробкаў, піша The Washington Post.

«Я хачу падзякаваць яму [Уладзіміру Пуціну], бо мы спрабуем скараціць нашы выдаткі на заробкі. І я вельмі ўдзячны, што ён адпусціў вялікую колькасць людзей, бо цяпер у нас менш выдаткаў», — сказаў Трамп.

Па словах прэзідэнта ЗША, ніякіх прычын вяртацца дыпламатам назад у Расію няма. «Я высока цаню той факт, што мы змаглі скараціць нашы выдаткі на заробкі. Мы зэканомім шмат грошай», - сказаў на заканчэнне Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?