Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з сацыяльна-эканамічным развіццём і добраўпарадкаваннем Брэста, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўніку дзяржавы будзе паведамлена аб ходзе падрыхтоўкі да святкавання 1000-годдзя Брэста. Лукашэнка азнаёміцца з будаўніцтвам новых мікрараёнаў і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры горада, наведае Заходні абыход Брэста.

У праграме рабочай паездкі таксама запланавана наведванне ААТ «Савушкаў прадукт», дзе кіраўніку краіны паведамяць аб выкананні даручэнняў па мадэрнізацыі прадпрыемстваў малакаперапрацоўчай галіны, вытворчасці канкурэнтаздольнай экспартна арыентаванай прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0