12 жніўня ў Лошыцкім парку пройдзе другі А-Fest — фестываль еўрапейскага адпачынку «піва і ежы». У гэтым годзе Мінск адзначае сваё 950-годдзе, і суботні фэст стане «прэ-паці» свята горада, на якім прагучаць галасы еўрапейскіх зорак — Джона Ньюмана, De-Phazz, Марыі Чайкоўскай — і ўсіх мінчукоў. Фішка новага А-Fest стануць тры пляцоўкі для караоке-пікніка, дзе наведвальнікі могуць выканаць еўрапейскія хіты і песні на беларускай мове, у тым ліку выбуховы «Despacito» з «нашым» каларытам.
Акрамя хэдлайнераў А-Fest, Джона Ньюмана, De-Phazz і Марыі Чайкоўскай, на сцэну ў Лошыцкім парку выйдуць беларускія рокеры Akute і Intelligency. Для ўсіх наведвальнікаў арганізатары фестывалю адкрыюць тры караоке-паляны, дзе можна праявіць сябе — выканаць сусветныя хіты розных эпох («Мінск Sounds»), лепшыя кампазіцыі на беларускай мове («Мiнск гучыць») або прачытаць з выразам тэксты песень як вершы («Мінск гаворыць»).
«Наша Нiва» ўжо пісала пра пляцоўку «Мiнск гучыць», дзе ў рэжыме нон-стоп прагучаць галоўныя песні Беларусі — ад «Купалiнкi» і «Алесi» да «Простых словаў» і «Гасцей». Кампазіцыі на роднай мове праспяваюць нават тыя, хто да гэтага мала цікавіўся беларускай эстрадай. Спецыяльна для А-Fest Ілля Маліноўскі, журналіст «Еўрарадыё» і вядучы рок-караоке, падзяліўся перакладамі сусветных хітоў і студыйнымі фанаграмамі.
— Я сам не займаюся перакладам песень, але ўжо пяць год ладжу рок-караоке і сабраў каля 30 сусветных хітоў па-беларуску, напэўна, столькі ж тэкстаў можна знайсці ў сеціве, — распавядае Ілля Маліноўскі. — Я знаёмы з паэтамі і музыкамі, якія рабілі беларускія версіі вядомых песень, і звяртаўся да іх па гэтыя тэксты. Напрыклад, Андрэй Макарэвіч спецыяльна прыязджаў у Мінск, каб запісаць «Снег», а паэт Андрэй Хадановіч пераклаў на родную мову «Famous Blue Raincoat» і іншыя кампазіцыі Леанарда Коэна.
На беларускую мову перакладзены і гатовыя прагучаць на A-Fest песні Depeche Mode «Personal Jesus», The Beatles «Hey Jude», The Eagles «Hotel California, No Doubt «Don’t Speak» і іншыя.
— Усе тэксты я правяраю, каб яны добра клаліся на музыку і гучалі на беларускай цалкам або дублем, калі адзін кавалак на англійскай, другі — у перакладзе. Ёсць шмат выдатных «нашых» тэкстаў «Бітлз», іх выконваюць у караоке, хоць і не часта, — працягвае Ілля Маліноўскі. — Я прынцыпова выбіраю рок-музыку і якасныя фанаграмы, якія трэба замаўляць або купляць. Гэта рэальныя студыйныя запісы, толькі без вакалу. Так, у мяне мала рускага рока, бо знайсці такія фанаграмы вельмі складана.
У чаканні фестывалю беларусы далучыліся да флэш-мобу і перакладаюць на родную мову «Despacito» — выбухны рэгетон, які за паўгода набраў на Youtube рэкордныя 3 млрд праглядаў. «Памяркоўны», «Без карыта», «Бульбанiта» і нават «Паразiта» — беларусы адчулі хіт лета і сваю трактоўку прапанавалі нават тыя, хто не размаўляе па-іспанску.
У Лошыцкім парку на караоке-сцэну змогуць выйсці ўсе, нават тыя, хто саромеецца спяваць у голас. Для іх падрыхтавалі паляну «Менск гаворыць», дзе можна прачытаць любімыя песні як вершы або эмацыйна выступіць з любімым лірычным творам беларускага аўтара.
Дарэчы, у гэтым годзе A-Fest стане больш разнастайным і наедным: адкрыюць тры тэматычныя зоны, прысвечаныя 950-годдзю Мінска, фудкорт з 65 рэстаранамі, правядуць «Мазгабойню» на траве і квэст ад музея «Аліварыі». Уваход на фестываль вольны, а для ўдзелу ў караоке-пікніку спатрэбіцца папярэдняя рэгістрацыя.
Прапануем рэпетыцыю караоке-пікніка на A-Fest — «народны» пераклад хіта «Despacito». Спявайце і прыходзьце!
Despacito Luis Fonsi & Daddy Yankee ¡Ay! Ohhh Diridiri dirididi Daddy [Luis Fonsi:] [Luis Fonsi:] [Daddy Yankee:] [Luis Fonsi:] Des-pa-cito [Daddy Yankee:] | Памяркоўны Лявон & Дзядзька Янка Эй! Ой не Дзядзька, [Лявон] Чуеш, аб чым я мару ўжо колькі год запар? [Дзядзька Янка] [Лявон] Па-мяр-коў-ны [Дзядзька Янка]
|
Праграма фестывалю A-Fest
Галоўная сцэна
12:00 — 12:40 By Street Jazz
12:50 — 13:20 Pasha Green
13:35 — 14:15 Dzie Mora?
14:30 — 15:20 Intelligency
15:40 — 17:00 Ганна Шалюціна & Yogurt Band
17:15 — 18:15 Akute
18:30 — 19:30 Марыя Чайкоўская
20:00 — 21:00 De-Phazz
21:30 — 22:30 John Newman
Паляна №1 Мінск гучыць
13:00 — 14:00 бітва караоке-клубаў
14:00 — 14:30 конкурс «Пераспявай Джона Ньюмана»
14:30 — 15:30 караоке-батл зорных двайнікоў
15:30 — 16:30 спяваем з зоркамі фестывалю
16:00 — 17:00 караоке-батл — нечаканыя дуэты
Паляна №2 Мінск гучыць
13:00 — 14:00 караоке-батл — нашы песні BY/RU
14:00 — 14:30 караоке-батл — нечаканыя дуэты
14:30 — 15:30 спяваем з зоркамі фестывалю
15:30 — 16:30 караоке-батл — спявае сусветныя хіты на мове
16:30 - 17:00 ТОП-10 песень Беларусі ўсіх часоў
Паляна №3 Гаворыць Мінск
13:00 — 14:00 конкурс чытальнікаў: чытаем песні і выбіраем самага эмацыйнага выканаўцу
14:00 — 15:00 караоке-батл для тых, у каго ні слыху, ні голасу
15:00 — 17:00 музычны квіз «Галоўныя песні аб галоўным»