Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прывесці ў парадак аэрапорт Брэст. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння па прыбыцці ў абласны цэнтр.

«Што трэба зрабіць: трэба лішняе ўсё, што тут ёсць, зямельныя плошчы, аддаць па прызначэнні. Мы па савецкіх мерках адхапілі 0,5 тыс. га зямлі. Не глядзіш за аэрапортам — гэта дрэнна», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да губернатара Брэсцкай вобласці Анатоля Ліса.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: калі аэрапорт цалкам не загружаны сёння, то гэта не значыць, што і ў будучыні будзе сапраўды гэтак жа. «Вазьмі па контуры, колькі трэба для аэрапорта, столькі і пакінь. Усё астатняе аддай людзям: хтосьці захоча пабудаваць прадпрыемства. Да ўзлётна-пасадачнай паласы хоць бы вырошчвай травы. Прывядзі ўсё ў парадак», — даручыў кіраўнік дзяржавы кіраўніку вобласці.

Анатоль Ліс паскардзіўся, што сёння аэрапорт прымае зусім мала рэйсаў і практычна не выкарыстоўваецца. «Мы на тыдзень прымаем толькі два рэйсы на Калінінград. Трэба думаць, як яго загружаць», — сказаў ён.

«Думайце і ўносьце прапановы. Толькі спачатку навядзіце парадак», - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0