Улады гатовыя прапусціць у парламент аднаго прадстаўніка са спісу АДС. Такую заяву зрабіў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі падчас абмеркавання пытання пра зняццё кандадатаў-фронтаўцаў з парламенцкіх выбараў.

Галоўная мэта ўладаў падчас бягучай выбарчай кампаніі – легітымізаваць палату прадстаўнікоў, лічыць Баршчэўскі. Дзеля гэтага Лукашэнка нават згодзен прапусціць у парламент прадстаўнікоў сапраўднай апазіцыі, адабраўшы гэтае месца ў кішэннай Ліберальна-дэмакратычнай партыі. «Я ўчора сустракаўся з адным высокім міжнародным чыноўнікам, і ён паведаміў, што рашэнне стратэгічнае прынятае – з рэжымам Лукашэнкі супрацоўнічаць па абмежаваным коле пытанняў. Але што датычыць парламенту, міжпарламенцкіх сувязяў, то гэтага рашэння пакуль няма. Пасол Германіі ці нейкай іншай краіны прапануе, каб у палату прадстаўнікоў былі ўключаны 2-3 чалавекі ад АДС, пакуль гаворка ідзе рэальна пра аднаго, замест Гайдукевіча. Таму ён так і пакрыўдзіўся, што яго мяняюць на прадстаўніка ад АДС».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?