Затрыманаму ў Віцебску святару з Расіі прад'яўленае абвінавачванне, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Следчыя Віцебскага гарадскога аддзела Следчага камітэта прад'явілі грамадзяніну Расіі абвінавачванне па ч.1 арт.14, ч.2 арт.171 КК Беларусі (замах на арганізацыю і выкарыстанне занятку прастытуцыяй iншай асобай, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняцця прастытуцыяй). Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Як паведамлялася, 39-гадовы мужчына быў затрыманы ў раёне аўтавакзала ў Віцебску супрацоўнікамі органаў унутраных спраў пры спробе вывазу ў Санкт-Пецярбург для занятку прастытуцыяй дзвюх жыхарак абласнога цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0