president.gov.by

president.gov.by

Прадпрыемствы з нізкім заробкам неабходна ў 2018 годзе падцягнуць да ўзроўню 1 тыс. рублёў. Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка ў ходзе азнаямлення з сацыяльна-эканамічным развіццём Брэста, паведамляе БелТА.

«Мы 1 тысячу рублёў будзем мець, але гэта будзе сярэдні заробак. Ёсць прадпрыемствы, якія гэты сярэдні заробак цягнуць уверх, гэта добра. Але палова, можа, крыху менш прадпрыемстваў, дзе мы недацягваем да гэтага ўзроўню, і наогул там заробак невялікі. За 2018—2019 гады, асабліва за 2018 год, мы бярэмся за тыя прадпрыемствы, на якіх мала зарабляюць, каб іх падцягнуць да 1 тыс. рублёў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, калі гэта даручэнне будзе выканана, сярэдняя зарплата па краіне можа дасягнуць Br1,5 тыс.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што сярэдні ўзровень заработнай платы ў 1 тыс. рублёў да канца гэтага года неабходна замацаваць, каб у пачатку 2018 года не атрымаць яго зніжэння. «Трэба стабільна выходзіць на сярэдні заробак (у 1 000 рублёў), і ў 2018 годзе самую нізкую падцягваць да ўзроўню сярэдняй», — падсумаваў кіраўнік дзяржавы.

Як запэўніў кіраўніка дзяржавы старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук, Брэст да канца 2017 года стабільна выйдзе на сярэдні заробак у 1 тыс. рублёў.

На сёння сярэдні заробак у Беларусі складае 818 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0