Адзін з чытачоў «Нашай Нівы» даслаў у рэдакцыю пытанне, чаму суполкі Тактычнай групы «Беларусь» у сацыяльнай сетцы УКантакце не адкрываюцца.
ТГ «Беларусь» — гэта група добраахвотнікаў з Беларусі, якія ваююць (ваявалі) ва ўкраінскім канфлікце на баку Кіева.
Высветлілася, што рашэнне пра блакіроўку суполак прынятае яшчэ ў чэрвені — пра гэта сведчыць спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Мінінфармацыі. Рашэнне прыняў Цэнтральны суд Мінска.
Адметна, што адміністрацыя суполак не ведала пра блакіроўку — з тэрыторыі Украіны ніякіх праблем пры пераходзе няма.
Цікава таксама, што фэйсбук не стаў блакаваць суполку ТГ «Беларусь», у адрозненне ад УКантакце, хаця суполкі ў фэйсбуку таксама, згодна з Мінінфармам, «экстрэмісцкія».
У тых суполках публікаваліся звароты групы і навіны з жыцця яе ўдзельнікаў.