У Consumer Reports з'явіліся вынікі некамерцыйнага даследавання, падчас якога было апытана каля 90 тысяч уладальнікаў партатыўных камп'ютараў. 25% карыстальнікаў Microsoft Surface заявілі, што сутыкнуліся з праблемамі ў працы апаратаў пад канец другога года валодання імі.

Няспраўнасці заключаліся ў нечаканых адключэннях прылад, завісанні і некарэктнай працы сэнсарных дысплэяў, растлумачыў рэдактар Consumer Reports Джэры Бейлінсан.

Паводле яго словаў, стабільнасць працы тэхнікі Microsoft у цэлым аказалася горш, чым у іншых вытворцаў. Самыя ж надзейныя прылады — у Apple, дадаў ён.

Варта адзначыць, што Consumer Reports — адно з самых аўтарытэтных выданняў у свеце. Яго эксперты самастойна тэстуюць тэхніку. Часопіс даражыць рэпутацыяй незалежнага, таму не размяшчае рэкламу на сваіх старонках, не прымае прапановаў на тэставанне абсталявання і не дазваляе выкарыстоўваць вынікі аглядаў у рэкламе прадуктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0