Здарэнні11

Хакеры вярнулі інстаграм Камароўкі: «Беларусы зрабілі гэта талакой!»

Сённяшняя пятніца стала цудоўным днём для супрацоўнікаў Камароўкі, фанатаў яе інстаграма і асабіста Івана Ткачука, начальніка аддзела сацыяльнага развіцця рынку, які займаецца яго напаўненнем: акаўнт зноў з’явіўся ў стужцы карыстальнікаў. Карацей, бабу Раю не зламаць.

А все так же.. Желтый карлик, невзирая на предрассудки, взмывает над городом со стороны Шабанов.. Пятница наполняет душу неотвратимостью счастья.. #бабарая обращается к соотечественникам и миру.. Дорогие вы наши, родные! Спасибо! Всем! Мы вернулись.. А это значит что в вашей ленте снова незамысловатое творчество #бабыраи и песни Бориса Борисовича Гребенщикова.. Доброе утро. И даже смайлик по случаю) #комаровка #камароўка #komarovka

Публикация от Минский Комаровский рынок (@komarovka.by)

Нагадаем, на днях хакеры (хутчэй за ўсё з Расіі) узламалі інстаграм Камароўкі і пачалі патрабаваць 15 тысяч расійскіх рублёў за яго аднаўленне. Аднак даваць грошы ўзломшчыкам ніхто не збіраўся. Ткачук звярнуўся ў міліцыю, а пра крадзеж інстаграма напісалі дзясяткі як беларускіх, так і рускіх СМІ.

Хакер, вярнуўшы сёння інстаграм, на пытанне, што падштурхнула яго на такі жэст, аджартаваўся: «Цуды здараюцца». Іван Ткачук кажа, што «цуду» дапамагла адбыцца грамадзянская салідарнасць:

«Пра злачынства напісалі столькі людзей, так шмат гучала словаў падтрымкі і прапаноў дапамогі… Мы вярнулі наш інстаграм беларускай грамадой, талакой. Гэта даказвае, што наш народ можа аб'ядноўвацца ў імя добрых спраў. У мяне нават камяк у горле стаіць ад наплыву эмоцый, я ўдзячны ўсім, хто нас падтрымліваў», — падзяліўся з «НН» сваімі пачуццямі Іван.

Пакуль інстаграм Камароўкі не працаваў, ад яго адпісаліся каля 1,5 тысячы чалавек. Стваральнікі не адчайваюцца: гэта справа нажыўная. Галоўнае, што кантэнт не згублены.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы47

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Усе навіны →
Усе навіны

На Лепельшчыне бабёр асушыў цэлае возера2

У Хельсінкі ўжо год не было ДТЗ са смяротным вынікам. Як такога дабіліся?8

Колькі каштуе прабіць кола ў Барселоне: дарагі досвед чэмпіёнкі свету па бегу Марыны Арзамасавай12

Пасля сённяшняй залевы затапіла Салігорск ВІДЭА1

Індыйскія НПЗ перасталі набываць расійскую нафту6

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вайсковым заводзе ў Пензе1

Памёр журналіст Віктар Ледзянёў

Латушка: Ёсць падазрэнні, што Мельнікава ўжо не жывая23

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы47

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць