Мова150150

На чыгуначным вакзале ў Стоўбцах абвесткі перавялі на рускую мову, бо «пасажыры не разумелі беларускай»

Летам інфармацыйнае суправаджанне на вакзале горада Стоўбцы перайшло з беларускай на рускую мову. Што сталася прычынай такога рашэння?

Справа ў тым, што тры месяцы таму начальнікам станцыі стала Святлана Канатопава, менавіта яна прыняла адпаведнае рашэнне.

«Да мяне звярталіся пасажыры вусна, што яны не разумеюць, пра што ідзе гаворка, калі паведамленні былі на беларускай мове. Прасілі перадаваць інфармацыю на рускай мове. Асабліва былі пытанні адносна «Паўднёвага» і «Паўночнага» бакоў платформы», — расказвае спн. Канатопава.

Яна спасылаецца на загад ад 27 верасня 2013 года за подпісам намесніка начальніка Беларускай чыгункі «Адзіны рэгламент інфармацыйнага забяспячэння пасажыраў на вакзалах, станцыях і прыпыначных пунктах Беларускай чыгункі». Згодна з пунктам 4.17 гэтага прыказа, «перадачу радыёінфармацыі на чыгуначных станцыях ажыццяўляюць на беларускай або рускай мовах».

Спадарыня Канатопава тлумачыць, што ўсе шыльды на вакзале пакуль на рускай мове, таму і ў інфармацыйным апавяшчэнні было прынята рашэнне карыстацца ёй.

Аднак у 2017 годзе з’явіўся «Стандарт арганізацыі адзінай сістэмы інфармацыйных носьбітаў, якія прызначаныя для інфармавання пасажыраў вакзалаў, станцый, прыпыначных пунктаў Беларускай чыгункі». Дык вось, згодна з ім, усё візуальнае афармленне на вакзалах і прыпынках мусіць быць толькі на беларускай мове — гэта значыць, інфармацыя па білетных касах, камерах захоўвання, усе інфармацыйныя стэнды будуць аформлены па-беларуску.

Святлана Канатопава пераконвае, што да канца 2017 года вакзал у Стоўбцах таксама цалкам выканае патрабаванне гэтага стандарту. Тады, магчыма, можна будзе зноў звярнуцца да пытання беларускай мовы ў абвестках.

«З пасажыраў вельмі малы працэнт просіць інфармацыі па-беларуску. Скардзіліся, што не разумелі, як прайсці да цягнікоў. Для мяне больш важна, каб чалавек з’ехаў у правільным кірунку, чым папулярызаваць беларускую мову. Асноўны паток пасажыраў рускамоўны. Таму мы прытрымліваемся абвестак, зразумелых большасці пасажыраў», — патлумачыла «НН» начальніца стаўбцоўскага вакзала.

Дэпутаткай ад Стаўбцоўскай акругі з’яўляецца намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім. ТБМ ужо накіравала зварот у Стоўбцы з гэтай сітуацыі.

Каментары150

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай20

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін27

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць