Сёньня, 21 траўня, у цэнтры Берасьця прайшла акцыя ў падтрымку «Нашай Нівы». На яе, нягледзячы на дождж і вецер, прыйшлі каля паўсотні чалавек. Удзельнікі акцыі сталі ў ланцуг уздоўж праспэкту Машэрава з начэпленымі на сьпіны літарамі так, што ў выніку атрымаўся бачны здалёк надпіс «БАРАНІ НАШУ НІВУ». Астатнія ўдзельнікі дэманстратыўна чыталі газэту. Акцыя прыцягнула ўвагу мінакоў, пасажыраў грамадзкага транспарту, аўтамабілістаў, якія прывітальна сыгналілі.
Паводле Livejournal.com (terrade, faith_less)
Фота faith_less
❏
Фота terrade