Фермеры ў Беларусі вырошчваюць больш за 50% гародніны і 30% пладоў і бульбы.
Пра гэта паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Ядлоўскі падчас круглага стала на тэму «АПК у эканоміцы Рэспублікі Беларусь: роля і тэндэнцыі развіцця» ў прэс-цэнтры БЕЛТА.