Луцк, замак.
На факультэце філалогіі ды журналістыкі Усходнееўрапейскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі (Луцк) з новага навучальнага года пачнуць выкладаць беларускую мову. Яе будуць вывучаць студэнты 1 курса спецыяльнасці «Філалогія (украінская мова і літаратура)».
Пра гэта паведамляе Юрый Громік, дэкан факультэта філалогіі й журналістыкі гэтага ўніверсітэта.
Выкладчыка белмовы ў Луцк дэлегуе Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт.
Рашэнне пра вывучэнне беларускай мовы ва Украіне і ўкраінскай — у Беларусі было агучана ў часе сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі ў Кіеве ў ліпені гэтага года.