У сталічным аквапарку «Лебядзіны» ў суботу з-за спякоты ўтварыліся чэргі. З-за моцнай спёкі ў суботу мінчукі адправіліся да вады, у тым ліку ў аквапарк «Лебядзіны», што прывяло да нязвыклай масавасці ў цэнтры актыўнага адпачынку. На аўтамабільнай паркоўцы ўжо да апоўдня не было вольнага месца. Перад касамі стаяць дзясяткі людзей, якія часова не могуць трапіць у саўны і аквазону.

Бачна, як некаторыя выходзяць з будынка назад на вуліцу. Месцаў у холе усім не хапае, некаторыя наведнікі сядзяць, чакаючы сваёй чаргі нават на лесвіцы.

Шматлюдна ў суботу не толькі ў аквапарку: сотні людзей адправіліся і на Мінскае мора. Гараджане размяшчаліся нават ля месцаў у кантэйнераў для смецця на абочыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?