Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці аднагадовага дзіцяці ад пнеўманіі, паведамляе Tut.by са спасылкай на газету «Заря».

Вонкавы агляд цела дзіцяці не ўстанавіў пашкоджанняў. Папярэдняя прычына смерці — пнеўманія, аднак па медыцынскую дапамогу бацькі не звярталіся. У момант смерці яны знаходзіліся дома ў стане алкагольнага ап'янення.

Сям'я памерлага стаяла на ўліку як сям'я ў сацыяльна небяспечным становішчы, бо і бацька, і маці злоўжывалі спіртным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0