Здарэнні2727

У Каменнай Горцы ў Мінску хлопчыка ўкусіла гадзюка ФОТЫ

«Майго сына Яна ўкусіла змяя», — паведаміў «Нашай Ніве» яго бацька Даніла Лях.

Пацярпелы Янка Лях.

Няшчасны выпадак здарыўся ў сераду, і цяпер, калі жыццю хлопчыка нічога не пагражае, бацька вырашыў паведаміць пра гэта СМІ.

Яну 10 гадоў, ён навучэнец 23-й гімназіі. У аўторак днём хлопец выйшаў з пад’езда ў двор вуліцы Кунцаўшчына, і адразу ўбачыў дзяцей, якія згуртаваліся ў адным месцы і нешта разглядаюць. Ён таксама зацікавіўся, падышоў — проста перад пад’ездам ляжала змяя. Дзеці яе штурхалі, гуляліся. Янка таксама прыняў удзел у агульнай забаве, аднак як толькі паднёс да змяі палец, тая яго ўджаліла.

Хлопчык вельмі перапалохаўся, прыбег дамоў, плакаў: з указальнага пальца сачылася кроў. Спачатку маці вырашыла дзяжурна адвесці яго ў паліклініку, але па дарозе туды яму стала дрэнна: Ян збялеў і перастаў бачыць. Тады ўжо бацькі выклікалі хуткую і МНС.

«Ніхто не чакае сустрэць гадзюку на прыступках свайго дома ў горадзе. Гэта ж не лес. Таму для нас гэта быў форс-мажор, а Янка не ведаў, як трэба сябе паводзіць са змяёй», — каментуе здарэнне бацька.

Хлопчыка прывезлі ў рэанімацыю 3-й гарадской дзіцячай бальніцы, дактары якой спачатку сумняваліся, што ўкусіць малога ў горадзе магла гадзюка, маўляў, адкуль яна ўзялася ў Мінску? Усе былі ўпэўненыя, што гэта мядзянка. І толькі калі МНС вынеслі вердыкт — гэта гадзюка звычайная, бо вочы ў яе з вертыкальным разрэзам, спрэчка спынілася.

Яну ўвялі сываратку-супрацьяддзе, некалькі дзён ён правёў у рэанімацыі. Цяпер яго стан стабільны, хлопчык адчувае сябе добра. Праўда, да гэтага часу уджаленая рука застаецца ў ацёках і гематомах. У бальніцы ён правядзе яшчэ мінімум тыдзень. Бацькі расказалі «Нашай Ніве», што яны вельмі ўдзячныя дактарам і спадзяюцца, што ніякіх наступстваў для арганізма атрута мець не будзе.

Віноўніцу ж здарэння амаль адразу адлавілі супрацоўнікі МНС, хаця яна спрабавала збегчы, змясцілі ў слоік і ізалявалі.

Нагадаем, 3 жніўня супрацоўнікі МНС ліквідавалі гадзюку ў сталічнай кватэры на вуліцы Ландара: тая затаілася ў пліце. У чэрвені змяя таксама ўкусіла мужчыну каля Драздоў. Магчыма, такая гіперактыўнасць змей у сталіцы назіраецца ў сувязі з мокрым летам. 

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць