Ва Уздзенскім раёне два хлопцы на матацыкле сур'ёзна пацярпелі ў ДТЗ, паведамілі БелТА ва УУС Мінскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася ў ноч на 13 жніўня. Матацыкл, на якім ехалі маладыя людзі, з'ехаў з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва. Яны засталіся жывыя, але атрымалі сур'ёзныя траўмы.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.