Першы матч Суперкубка Іспаніі паміж «Рэалам» і «Барселонай» скончыўся з лікам 3:1.

У каталонцаў гол забіў Ліянэль Мэсі са спрэчнага пенальці.

У мадрыдскай каманды адзначылі Крышціяну Раналду і Марка Асэнсіа (абодва выйшлі на замену), а таксама ў свае вароты забіў абаронца «Барселоны» Жэрар Піке.

Аднак самым абмяркоўваемым эпізодам матча стала выдаленне Крышціяну Раналду. Першую жоўтку картку ён атрымае за тое, што зняў майку пасля забітага гола — гэта забаронена правіламі. А другую — за сімуляцыю.

Адзнака 10:45

Больш за тое, 32-гадовы партугалец можа прапусціць 12 гульняў, паколькі галоўны суддзя адзначыў у пратаколе, што Раналду, сыходзячы з поля, штурхнуў яго.

Калі футбаліст будзе дыскваліфікаваны не менш чым на 5 гульняў, то пакаранне распаўсюдзіцца на ўсе турніры ў Іспаніі, уключаючы чэмпіянат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0