Міліцыянты выявілі сетку распаўсюду амфетаміну і гашышу ў прысталічным рэгіёне. Аперацыя па выкрыцці «мінёраў» працягвалася дзевяць дзён. З доказамі злачынства затрыманыя восем чалавек.

Падазраваныя атрымлівалі наркотыкі з інтэрнэт-крамы і распаўсюджвалі яго з дапамогай закладак ў дамоўленых месцах.

Першымі былі затрыманыя 19-гадовыя мінчане, якія з'яўляліся аптовымі дылерамі псіхатропаў. Напярэдадні выкрывання імі было зроблена каля 60 закладак. У схованках аператыўнікі знайшлі амаль 2 кілаграмы амфетаміну і звыш 800 грамаў гашышу. Затым затрымалі яшчэ 6 фігурантаў: 33-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна і 5 мінчан ва ўзросце ад 21 да 25 гадоў. Яны фасавалі тавар на дробныя дозы і рабілі закладкі для непасрэдных спажыўцоў. Ва ўсіх пры сабе і ў абсталяваных тайніках таксама былі знойдзеныя псіхатропы і наркотыкі.

Нягледзячы на тое, што злачынная дзейнасць ажыццяўлялася ў Мінскім раёне, асноўнымі пакупнікамі былі жыхары сталіцы. Усе фігуранты працавалі на адну інтэрнэт-краму, паведамляе міліцыя.

У дачыненні да падазраваных распачаты крымінальныя справы за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?