Чакаецца, што новы рэктар заступіць на пасаду ў першай чвэрці 2018 г. Адабраны кандыдат будзе працаўладкаваны на пяць гадоў з дамоўленым заробкам і ўмовамі працаўладкавання, адзначаецца ў прэс-рэлізе ўніверсітэта.

Асноўныя кваліфікацыйныя патрабаванні:

— доктарская (PhD) ці эквівалентная ступень у адпаведнай акадэмічнай галіне;

— мінімум 15-гадовы вопыт выкладання і навукова-даследчай дзейнасці на ўніверсітэцкім узроўні, пажадана ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук, у тым ліку і адпаведны вопыт у галіне міжнароднага ўніверсітэцкага супрацоўніцтва;

— мінімум 5-гадовы вопыт працы на высокай кіруючай пасаде ў галіне вышэйшай адукацыі;

— досвед працы са структурамі Еўрапейскага саюза, у тым ліку ўзаемадзеянне з еўрапейскімі праграмамі і/ці праектамі;

— свабоднае валоданне англійскай мовай. Валоданне беларускай і/ці рускай мовай, а таксама валоданне іншымі еўрапейскімі мовамі ўлічваецца ў якасці станоўчага фактара;

— веданне рэгіянальнага сацыякультурнага кантэксту ды досвед універсітэцкай працы ў постсавецкім рэгіёне Усходняй Еўропы ці краін Балтыі ўлічваецца ў якасці перавагі.

Апошні тэрмін падачы намінацый і заявак — 20 верасня. Мяркуецца, што імя рэктара будзе названа 20-26 лістапада

***

Год таму ЕГУ абвяшчаў конкурс на пасаду рэктара, але справа зайшла ў тупік.

Былы рэктар ЕГУ Дэвід Полік, які не валодаў ні рускай, ні беларускай мовамі, займаў гэтую пасаду з красавіка 2015 года да канца чэрвеня 2016 года. Выканаўцам абавязкаў рэктара ЕГУ ў кастрычніку 2016 года быў прызначаны датчанін Ёрген Ёргенсэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0