Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын заявіў пра гатоўнасць пачакаць з нанясеннем ўдару па Гуаме, паведамляе KCNA са спасылкай на паўночнакарэйскія СМІ.

СМІ КНДР паведамляюць, што Кім Чэн Ын падчас сустрэчы з кіраўніцтвам стратэгічных войскаў пахваліў іх за падрыхтоўку да магчымага ўдару. Ён адзначыў, што «амерыканскія імперыялісты ўжо завязалі пятлю ў сябе на шыі з-за свайго ваеннага канфрантацыйнага рэкету». Кім Чэн Ын адзначыў, што «яшчэ крыху паглядзіць на дурныя паводзіны янкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?