Траціна беларусаў, якія працуюць у Расіі, хочуць застацца там назаўсёды. Яшчэ траціна хоча ўвесь час ездзіць паміж Расіяй, працуючы там, і сваёй краінай, адпачываючы ад працы.

Інакш кажучы, беларусы звыкліся з думкай, што, каб зарабляць нармальныя грошы, трэба ўвесь час ездзіць у Расію. Пра гэта са спасылкай на сацыялагічнае апытанне, праведзенае Навукова-даследчым універсітэтам «Вышэйшая школа эканомікі», паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на «Коммерсантъ».

Толькі 11,5% з 97,7 тысячы беларусаў, якія афіцыйна працуюць у Расіі, гатовыя, зарабіўшы грошай, вярнуцца на радзіму і больш не падпрацоўваць за ўсходняй мяжой Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0