Пра гэта заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Васіль Жарко па выніках дакладу Аляксандру Лукашэнку.

«Нам неабходна выбудоўваць правільную піраміду навучання. Яна ў нас трохі перагорнутая», — адзначыў Васіль Жарко.

Ён растлумачыў, што на сённяшні дзень у краіне выпускнікоў ВНУ ў два разы больш, чым тых, хто завяршыў навучанне ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

«Трэба наадварот выбудоўваць, каб у ВНУ ішоў чалавек найбольш пісьменны, падрыхтаваны, — сказаў віцэ-прэм'ер. — Таму мы, напэўна, будзем паволі змяншаць колькасць тых, хто паступае ў ВНУ, а даваць больш месцаў для паступлення на прафесійна-тэхнічнае і сярэднюю спецыяльную адукацыю, каб чалавек, калі завяршыў навучанне ў каледжы, разумеў, куды ідзе, і паступаў у ВНУ нават хай на завочную, але скарочаную форму навучання».

Васіль Жарко таксама заявіў аб неабходнасці правесці атэстацыю і праверыць на адпаведнасць ліцэнзаваным патрабаванням ўсе ВНУ Беларусі. «У краіне 51 ВНУ. З іх 9 - прыватнай формы ўласнасці і 42 дзяржаўных. І я разумею, што іх, напэўна, для нашай невялікай краіны і шмат», - заўважыў віцэ-премьер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0