МУС Беларусі прапануе ўладкоўваць былых асуджаных на сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, паведамляе БелТА.

фота Tut.by

фота Tut.by

Мэта — сацыяльная рэабілітацыя зэкаў. Адпаведны законапраект знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Міністр прапануе стварыць у структуры крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС спецыялізаваны калгас.

«Па-першае, працаўладкаванне будзе садзейнічаць зніжэнню рэцыдыву, па-другое, дапаможа людзям уліцца ў грамадства, атрымліваць зарплату, будаваць сем'і, гадаваць дзяцей, выплачваць грошы», — патлумачыў Ігар Шуневіч.

У якасці эксперыментальнай базы ўжо абрана КСУП «Хутар-Агра» пад Светлагорскам, рыхтуюцца дакументы для прававога рашэння.

Калі праект будзе прызнаны паспяховым, яго разгорнуць на ўсе вобласці.

Плануецца, што ўся вырабленая прадукцыя будзе выкарыстоўвацца для патрэб крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС.

КСУП «Хутар-Агра» створана ў ліпені 2016 года шляхам рэарганізацыі Светлагорскага аграпрамысловага кіравання ВА «Беларуснафта». Асноўным відам дзейнасці з'яўляецца вытворчасць малака, мяса буйной рагатай жывёлы, збожжа і кармоў. Колькасць работнікаў прадпрыемства складае больш за 200 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0