Першая лэдзі Зімбабвэ Грэйс Мугабэ паўстане перад судом Паўднёва-афрыканскай рэспублікі па абвінавачванні ў гвалце, паведаміў міністр паліцыі.

Паводле звестак СМІ, спадарыня Мугабэ напала на 20-гадовую мадэль у гатэлі фешэнэбельнага раёна Сандтон ў Ёханэсбургу.

Маладая жанчына абвінаваціла 52-гадовую спадарыні Мугабэ ў тым, што тая ўдарыла яе ў твар, і выклала малюнак раны на галаве ў сацсетках.

Кіраўнік паліцыі Паўднёвай Афрыкі Фікіле Мбалула заявіў журналістам: «Яна не пад арыштам, бо супрацоўнічае з паліцыяй».

Згодна з паведамленнем, напад адбыўся ў нядзелю ўвечары. Міністр урада правінцыі Гаутенг заявіў, што справу пра напад адкрылі па заяве пацярпелага.

Прычына магчымага нападу незразумелая.

Міністр інфармацыі Зімбабвэ Крыстафер Мушво сказаў Бі-бі-сі, што яму нічога не вядома пра абвінавачванні.

Напад адбыўся, калі спадарыня Мугабэ знаходзілася ў ПАР на лячэнні галёнкаступнёвага сустава, які пашкодзіла ў мінулым месяцы ў ДТЗ, сцвярджаюць СМІ Зімбабвэ.

Паколькі гэта была прыватная паездка ў ПАР, то спадарыня Мугабэ не падпадае пад абарону дыпламатычнага недатыкальнага рэжыму.

Грэйс Мугабэ яшчэ не пракаментавала сітуацыю.

Яе муж, 93-гадовы Роберт Мугабэ, кіруе Зімбабвэ 37 гадоў, абмяжоўвае палітычныя свабоды і давёў краіну да галечы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0