Postimees

Postimees

Міністэрства навукі і адукацыі Эстоніі ўводзіць з новага навучальнага года ўвесну дадатковыя вакацыі, каб аптымальна размеркаваць навучальную нагрузку.

«У другім паўгоддзі чвэрці на 10-15 дзён даўжэйшыя, чым у першым, і вырастае вясновая стомленасць вучняў і настаўнікаў. Дадатковыя зімовыя вакацыі дадуць магчымасць адчуць вясновую радасць, а не нудзіцца», — тлумачыў год таму міністр Юрген Лігі.

За кошт дадатковых зімовых вакацый, яны будуць называцца «лыжныя» (suusavaheaeg) навучальны год стане даўжэйшым прыкладна на тыдзень.

У адрозненне ад Беларусі восеньскія канікулы ў Эстоніі — на тыдзень раней (з 21 па 29 кастрычніка), а зімовыя супадаюць (з 23 снежня па 7 студзеня).

Дадатковыя канікулы будуць працягвацца з 24 лютага (у гэты дзень Эстонія адзначае Дзень Незалежнасці) па 4 сакавіка, а вось вясновыя вакацыі будуць доўжыцца з 21 красавіка па 1 мая.

Навучальны год у Эстоніі скончыцца 11 чэрвеня 2018 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0