У Гомелі маладая жанчына выпала з балкона 16-га паверха, ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы. Пра гэта БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.
Трагедыя адбылася ноччу 16 жніўня. Цела жанчыны 1988 года нараджэння знайшлі каля шматпавярховага дома па вуліцы Ільіча ў Гомелі.
Устаноўлена, што жанчына выпала з агульнага балкона 16-га паверха, менавіта там выяўленыя рэчы загінулай. Версія здарэння — суіцыд.
Следчым камітэтам прызначана правядзенне неабходных экспертыз і праверак.