Беларусь і Афганістан павінны перайсці ад пажаданняў і размоў да выбудоўвання канкрэтнага супрацоўніцтва. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ерам Афганістана Абдулой Абдулой.

Кіраўнік краіны заўважыў, што адносіны Савецкага Саюза з Афганістанам былі няпростымі — так склалася гісторыя. Беларусь як адна з былых рэспублік СССР таксама нясе адказнасць за падзеі, якія адбываліся ў тыя часы.

«Гэтая адказнасць не толькі на Савецкім Саюзе. У большай ступені гэта адказнасць і іншых краін, вы іх добра ведаеце. Я не прыхільнік таго, каб забываць гісторыю, але і пакутаваць ўвесь час па тых працэсах, напэўна, будзе няправільна. Трэба выбудоўваць адносіны, трэба рабіць усё, каб у будучыні нашы адносіны былі выдатнымі і каб нам не было сорамна глядзець адзін аднаму ў вочы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — у сувязі з гэтым я хачу вас як кіраўніка выканаўчай улады запэўніць, што наш урад будзе рабіць усё ля таго, каб выбудаваць фундамент нашых адносін, умацаваць, напоўніць іх канкрэтным зместам, перайсці ад пажаданняў, размоў да пэўнага супрацоўніцтва. Мы да гэтага гатовы».

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Беларусь гатова развіваць узаемадзеянне па ўсіх напрамках, якія могуць быць цікавыя Афганістану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?