Шаноўная рэдакцыя «Наша Ніва»!

У Рэспубліцы Беларусь доўгі час ідзе размова пра тое, што беларуская мова не функцыянуе як дзяржаўная мова Беларусі, а як дапаможная да расейскай мовы, і тут гэтак званае «дзвюхмоўе» дае болей правоў расейскай мове. Беларуская мова церпіць недахопы ва ўсіх галінах навукі. Самае галоўнае — адсутнасць універсітэта, дзе ўсе прадметы выкладаліся б па-беларуску. Дык чаму беларус можа пышыцца мовай чужынца? Гэта абсурд! Гэтак цягнецца гадамі.

Дзвюхмоўе — гэта як дзве нянькі. Дзіця будзе без носа. І яшчэ можна сказаць: адна маці радзіла, другая ср*ць вадзіла.

Надышоў час, каб беларуская мова заняла пачэснае месца ў дзяржаве Беларусь. Толькі тады для народа настане палёгка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?