У касы Мінскага метрапалітэна паступілі ў продаж новыя віды бескантактавых смарт-карт.

Залогавы кошт смарт-карт новага ўзору - 1,80 рубля. Адначасова ў абарачэнні будуць знаходзіцца бескантактавыя смарт-карты папярэдняга ўзору коштам 1,20.

На новай смарт-карце нанесена найменне «Праязны дакумент», на папярэднім было — «Праязны бiлет». Таксама на бескантактавае смарт-карце новага ўзору ў ніжнім правым куце ёсць малюнак цягніка гарадскіх ліній, на адваротным баку размешчана інфармацыя аб залогавым кошце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?