Змены павінны спрасціць навігацыю па стужцы навін і зрабіць яе зручнейшай для чытання, гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.

Большасць змяненняў закранулі стужку навінаў. У дадатку з'явіліся новыя значкі, аватары сталі круглымі, а сіні колер стаў ледзь-ледзь святлейшым. У прымацаваных спасылках назва сайта стала больш прыкметнай. У Facebook лічаць, што гэта павінна паменшыць верагоднасць кліку на фэйкавыя сайты, якія маскіруюцца пад папулярныя выданні.

Цалкам змяніўся дызайн каментароў. Цяпер яны па знешнім выглядзе нагадваюць дыялогі ў Messenger. Акрамя таго, элементы сталі больш кантраснымі, таксама павялічылася і хуткасць загрузкі папярэдніх каментароў.

Новы дызайн у бліжэйшыя тыдні зробіцца даступны ўсім. Абнаўленне атрымаюць карыстальнікі iOS і Android.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?