Апарат дапаможнага кровазвароту паставілі 20-гадовай пацыентцы кардыяхірургі клінікі Мяшалкіна ў Навасібірску. Па словах лекараў, у дзяўчыны развілася вострая сардэчная недастатковасць у выніку ранення ў сэрца. Ёй трэба было зрабіць аперацыю па перасадцы донарскага органа, але вельмі цяжкі стан пацыенткі не дазваляў хірургічнае ўмяшанне.
Была праведзеная ўнікальная аперацыя, першая ў свеце, па пратэзаванні пацыентцы з дапамогай двух помпаў (механічных сэрцаў) як левага аддзела сэрца, так і правага.
Такім чынам выходзіць, што абодва аддзелы працуюць адасоблена адзін ад другога, з'яўляючыся як бы двума рознымі прыладамі. Аналагаў распрацоўкі ў свеце пакуль няма. Сама помпа ўсталёўваецца проста ў сэрца пацыента. Да помпы падыходзіць тонкі кабель, звязаны з кіруючым блокам, які мацуецца на пояс пацыента. Блок праграмуецца з дапамогай камп'ютара, таму пацыенту неабходна рэгулярна наведваць клініку для абслугоўвання прылады і карэкціроўкі параметраў яе працы.