16 жніўня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска абвясцілі прысуд топ-менеджарам забудоўшчыка «Сквіч» за злачынствы, учыненыя падчас будаўніцтва шматпавярховых жылых дамоў у сталіцы. Віктар Паўлаў і Павел Паўлаў асуджаныя на 8 і 4 гадоў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе tut.by.

У клетцы - Павел Паўлаў. Фота: Tut.by.

У клетцы - Павел Паўлаў. Фота: Tut.by.

Кіраўнік кампаніі ТАА «Футбольны клуб «Сквіч» Віктар Паўлаў прызнаны вінаватым па ч.4 арт. 210 (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) і ч.3 арт. 424 КК (Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі). Ён асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. У яго будзе канфіскавана маёмасць.

Яго сын Павел Паўлаў прызнаны вінаватым па ч.3 арт. 424 КК і асуджаны на 4 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Кіраўніцтва ФК «Сквіч» абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў падчас будаўніцтва жылых дамоў і іншых аб'ектаў нерухомасці ў сталіцы. Па інфармацыі следства, кіраўнік быў затрыманы на пачатку мінулага года па справе аб неправамерным выкарыстанні сродкаў дольшчыкаў жылога дома ў адным са сталічных мікрараёнаў.

Было высветлена, што кіраўнік ТАА на працягу чатырох гадоў выкарыстаў грошы дольшчыкаў на гаспадарчыя патрэбы, не звязаныя з будаўніцтвам шматкватэрнага жылога дома. Нямэтавае расходаванне грашовых сродкаў дольшчыкаў істотна зацягнула тэрміны будаўніцтва аб'екта.

Акрамя таго, нягледзячы на нездавальняючыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства, кіраўніку выплачваліся ўзнагароджанні, сума якіх склала больш за 1 млрд недэнамінаваных рублёў. Акрамя грошай, яму ў якасці ўзнагароджання былі перададзеныя тры жылыя памяшканнi ў пабудаваным шматкватэрным доме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0