Экс-прэзідэнт Грузіі і былы губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі заявіў, што вернецца ва Украіну 10 верасня гэтага года ў суправаджэнні «журналістаў, дэпутатаў і простых людзей».

Падчас анлайн-канферэнцыі Саакашвілі заклікаў сваіх прыхільнікаў садзейнічаць яго вяртанню і агучыў нумар гарачай лініі, па якім яны могуць атрымаць адпаведныя інструкцыі: у прыватнасці, палітык дапусціў стварэнне «жывога калідора», які дапамог бы яму перасекчы польска-ўкраінскую мяжу.

Пасля выдання ўказа аб пазбаўленні Саакашвілі грамадзянства Украіны прадстаўнікі афіцыйнага Кіева заяўлялі, што лічаць яго ўкраінскія дакументы несапраўднымі і не дапусцяць яго на тэрыторыю краіны.

Раней Саакашвілі заяўляў аб намерах вярнуцца ва Украіну і вярнуць сабе яе пашпарт у выніку «мабілізацыі людзей» на пратэст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?