Каля 7 гадзіны раніцы 17 жніўня на вуліцы Мірашнічэнкі сутыкнуліся таксі і рэйсавы аўтобус. На месца цяжкай аварыі прыйшлося выклікаць не толькі ДАІ і хуткую дапамогу, але і выратавальнікаў.

Фота МНС

Фота МНС

Аварыя адбылася каля дома № 57 на вуліцы Мірашнічэнкі. Сутыкнуліся рэйсавы аўтобус МАЗ, які рухаўся па маршруце №24, і аўтамабіль Renault Logan службы таксі «7788».

«У легкавым аўтамабілі Renault былі заблакаваныя чатыры чалавекі без прытомнасці. Іх выцягнулі пры дапамозе адмысловай прылады», — распавялі ў МНС.

Людзі былі перададзеныя медыкам. 19-гадовая дзяўчына загінула, кіроўца таксі памёр у бальніцы, з яшчэ двума пасажырамі праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы.

Фота МНС

Фота МНС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?