Здаралася і раней, што ў жніўні «выкінецца» нейкае адзінае на ўсё Глыбокае суквецце вішні, ды расквітнее. А сёння іду паўз прыватны сектар у раёне малочна-кансервавага камбіната, па вул. Леніна (былой Віленскай, як напісаў бы Кастусь Шыталь), бачу ля дома №117 перад плотам — на адной, другой, трэцяй вішнях па два дзясяткі кветак. Паўсотні крокаў — ля дома №113, таксама перад плотам квітнее вішня. Перайшоў на цотны бок вуліцы, праз метраў 300, ля дома №112, таксама на вішні — кветкі.

Год у нас тут нейкі анамальны! То ніколі ў ліпені не знаходзіў у лесе махавікоў, а толькі ў верасні, то лісічкі, раптам, выраслі там, дзе ніколі не раслі — аж жоўта. З аднаго месца — вядро! Вось і вішні расквітнелі ў жніўні і можна ладзіць паўторна вішнёвы фэст…

Спелы пажоўклы бульбоўнік і квітнеючая вішня

Спелы пажоўклы бульбоўнік і квітнеючая вішня

Тая самая вішня — фрагмент кроны з кветкамі.

Тая самая вішня — фрагмент кроны з кветкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?